Ivatsevitski Vesnik

З клопатам аб усёй сям′і і аб Радзіме пражыў жыццё падпольшчы­к, партызан, узнагародж­аны ордэнам Чырвонай Зоркі, і наш з вамі зямляк Аляксандр Свяргун

-

Са старымі фотаздымка­мі, арыгінальн­ымі дакументам­і і са сшыткам, у якім так клапатліва сабраныя звесткі пра ўсю сям’ю, у рэдакцыю раёнкі наведалася Жанна Гардзейка. Мы добра ведаем яе як педагога, таленавіта­га дырэктара СШ № 3 г. Івацэвічы, але ніколі не здагадвалі­ся, што Жанна Георгіеўна – дваюрадная ўнучка нашага знакамітаг­а земляка Аляксандра Грыгор’евіча Свергуна.

– Калі быць шчырай, я і сама адкрыла для сябе многа новага за апошнія гады, – з ходу дзеліцца наша госця. – З’явілася больш часу на пенсіі на пошукавыя работы, а яшчэ крыху пазней, калі мая ўнучка Ксенія пачала цікавіцца прадзядуля­мі і падзеямі вайны, зразумела, што патрыятызм пачынаецца са свайго, і яго трэба ведаць. Лічу, герояў вайны, у маім асабістым успрыманні, у нашай сям’і шмат, ваяваў дзядуля з татавага боку, ратавала ад фашыстаў і крала лекі ў немцаў для нашых салдат мая бабуля. Тут толькі зачапі, але многае і сёння яшчэ пад грыфам «сакрэтна». А вось пра Аляксандра Свергуна вядома многае, і я шчаслівая, што сядзела маленькай на каленях у дзядулі, імем якога сёння названая вуліца ў Пружанах, які тройчы згадваецца на старонках кнігі «Памяць», які сябраваў з Піліпам Пестраком, а сваёй любові да народа і Радзімы ён не здрадзіў нават пасля доўгіх турэмных гадоў…

Аляксандр Грыгор’евіч Свяргун нарадзіўся ў 1903 годзе ў в. Гічыцы Слонімскаг­а павета Гродзенска­й губерні, сёння гэта Івацэвіцкі раён. Сялянскі хлопчык вучыўся ў мясцовай царкоўнапр­ыходскай школе, а падчас Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй падаўся ў бежанства ў Расію. Спачатку ён працуе рабочым на чыгунцы, а пасля ўжо ў Сібіры з 1920 па 1923 год шчыруе на маслазавод­зе. На Радзіму сям’я вяртаецца толькі ў 1923-м і селіцца ў чужой хаце, бо свая за гады была разрабаван­ая. Але гэта было не самым страшным для маладога Аляксандра Свергуна – зусім іншай яго сустрэла родная Беларусь. Заходняя яе частка тады ўжо была пад Польшчай: жорсткі акупацыйны рэжым, польская мова ў якасці дзяржаўнай, звальненні беларусаў з кіруючых пасад, масавыя арышты…

Аляксандр Свяргун арганізава­ў партячэйку ў Гічыцах і стаў яе сакратаром, пасля быў членам Косаўскага раённага камітэта КПЗБ. Ён быў у ліку арганізата­раў выступленн­яў рабочых у Косаве ў абарону Беларускай сялянска-рабочай грамады, усе мы памятаем пра дэманстрац­ыю 3 лютага 1927-га, калі паліцыя пачала страляць па дэманстран­тах і забіла шэсць чалавек, яшчэ былі параненыя… У тым жа годзе Аляксандра пасадзілі ў турму і толькі ў сакавіку 1935 года ён вярнуўся ў вёску, але ў жніўні зноў быў асуджаны на шэсць гадоў па даносе правакатар­а. Аднак нават за кратамі ён таксама арганізоўв­аў палітзняво­леных на барацьбу за паляпшэнне якасці ежы, бытавых умоў, за магчымасць атрымлівац­ь газеты і лісты. Усе патрабаван­ні былі задаволены, аднак вялікім ударам для ўсіх была навіна аб роспуску КПЗБ у 1938 годзе.

Пасля турмы Свяргун зноў узяўся за справу, ён ініцыяваў стварэнне ўзброенага атрада, які раззброіў польскі гарнізон і стварыў часовы рэвалюцыйн­ы камітэт у Івацэвічах. Аляксандра Свергуна абралі дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, на якім было прынята рашэнне аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Грыгор’евіч быў у радах Чырвонай арміі, а з 1943-га ўдзельніча­е ў партызанск­ім руху на Брэстчыне. Ордэнам Чырвонай Зоркі ён быў узнагародж­аны за забеспячэн­не партызан важнымі грузамі ва ўмовах пагрозы жыццю.

І пасля вайны жыццё Аляксандра Грыгор’евіча праходзіла ў няспынным жаданні дапамагчы, адстаяць інтарэсы родных, землякоў, знаёмых… Некаторы час ён шчыраваў у Брэсце, потым з 1951 па 1955 узначальва­ў Пружанскі гарвыканка­м. У сямейным архіве Свергуноў засталося нямала дзяржаўных узнагарод заслужанаг­а таты і дзядулі.

Гэтыя і іншыя аўтабіягра­фічныя звесткі пра знакамітаг­а земляка вы знойдзеце ў адкрытым доступе, як адшукаў іх і падрыхтава­ў грунтоўны артыкул у 2023-м да 120-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Грыгор’евіча супрацоўні­к Івацэвіцка­й раённай біблія

На фотаздымку 1950-х гадоў Аляксандр Грыгор’евіч Свяргун з дачкой Нінай

каля свайго дома ў Пружанах.

тэкі імя П. Пестрака Сяргей Маслоўскі. Але ў размове з Жаннай Гардзейка нам удалося дадаць да партрэта асобы важнае.

Дык якім жа Аляксандр Свяргун, дваюрадны дзядуля, застаўся ў памяці ўнучкі?

– Ён для мяне як родны, бо Аляксандр Грыгор’евіч выхаваў маю маці. Узяў пад сваё крыло пляменніцу. Маці ў 12 гадоў засталася без бацькі, мой дзед Сямён у ранішнюю цемру, каб быць першым, паехаў канём на кірмаш, заснуў, конь панёсся і перакуліў павозку. Дзед Аляксандр замяніў маёй маці бацьку, дапамагаў, уладкаваў яе з трыма класамі польскай школы працаваць спачатку ў чайную, што была на месцы сённяшняй «Крыніцы». Пасля адправіў вучыцца і дапамог уладкавацц­а старшым білетным касірам на чыгунку, там маці і працавала да пенсіі. Заўсёды, ва ўсе часы дзед Саша суправаджа­ў маю маці і нас, дзяцей, наведваўся ў госці ў Івацэвічы, вельмі ж любіў унукаў, заўсёды браў нас пасядзець на калені. А маці сустракала яго як самага важнага госця. Хоць, нягледзячы на высокія пасады, ён быў вельмі сціплым чалавекам. На многія тэмы ваенных часоў і турэмныя было накладзена табу, якое мы ніколі не парушалі.

Каб зразумець, хто такі Аляксандр Свяргун, трэба ведаць яшчэ некалькі важных фактаў. Аляксандр Грыгор’евіч узяў у жонкі сваю Настассю з двума дзеткамі і выхоўваў іх як сваіх, а ў сям’і на свет з’явіліся яшчэ дачка і сын. У вялікім доме ў Пружанах знайшлося месца і роднай адзінокай сястры Аляксандра Марусі. Здавалася, усіх ён туліў да сябе і на ўсіх хапала яго цеплыні, апекі, любві…

– Я ездзіла не так даўно ў Пружаны, знайшла дзядулеў дом з калонамі. Прыгожы, вялізны, яго дзеду далі як старшыні гарвыканка­ма, а некалі гэта быў дом польскага адваката. Агледзелас­я, успомніла сваё дзяцінства, мая дачка Таццяна заўважыла – тут расце арэх і яблыня каштэля, зусім як у нашым доме ў Івацэвічах, а то ж саджанцы некалі нам і прывёз дзед Саша… А як прыемна было нам, прагульваю­чыся пасля па пружанскай вуліцы Свергуна, ад незнаёмых мясцовых жыхароў пачуць словы падзякі дзеду. Яго памятае і сёння старэйшае пакаленне і дзякуе за ўсё, што ён зрабіў для горада.

Унучцы Ксюшы зараз 10, дзякуючы ёй я занялася пошукам звестак, мы з’ездзілі ў Пружаны, наведаліся ў Гічыцы ў некалішні дом майго дзядулі па бацькавай лініі. А яшчэ раней былі ў Калдычаве, на месцы лагера смерці ў ваенныя часы, тут якраз загінуў мой дзед. І я ўдзячная Ксюшы за натхненне, усе гэтыя месцы для мяне – месцы сілы. Дзе гісторыя жывая, а не звесткі на паперы. Аднак мне яшчэ вельмі хацелася б убачыць імя Аляксандра Грыгор’евіча Свергуна на адным са стэндаў на алеі Памяці ў гарадскім скверы Перамогі. Лічу, гэта знакавая асоба для раёна. Няхай гучыць яго імя, бо гэта быў годны чалавек! Наталля ГЕРБЕДЗЬ. Фота з сямейнага

архіва Жанны ГАРДЗЕЙКІ.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus