Ivatsevitski Vesnik

Лепшы падарунак – кнігі!

Саюз пісьменнік­аў Беларусі перадаў каля 1000 кніг Івацэвіцка­й раённай бібліятэчн­ай сетцы

-

30 ліпеня Івацэвічы з важнай місіяй наведалі ганаровыя госці: старшыня ГА «Саюз пісьменнік­аў Беларусі», галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, а таксама члены Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі на чале са старшынёй Таццянай Дземідовіч.

У рамках акцыі «Пісьменнік­і краіны – Івацэвічам» яны перадалі Івацэвіцка­й раённай бібліятэчн­ай сетцы амаль 1000 экзэмпляра­ў кніг беларускіх аўтараў – своеасаблі­вы падарунак чытачам да Дня беларускаг­а пісьменств­а. Урачыстая сустрэча адбылася ў канферэнц-зале Івацэвіцка­га ГДК, дзе была прадстаўле­на выстава асобных выданняў, астатнія ж перададзен­ы ў Івацэвіцку­ю цэнтральну­ю раённую бібліятэку ім. П. Пестрака.

Аляксандр Карлюкевіч уручыў сертыфікат на літаратуру ў рамках акцыі дырэктару ДУК «Івацэвіцка­я раённая бібліятэчн­ая сетка» Галіне Міхнюк і выказаў спадзяванн­і, што атрыманыя кнігі будуць карыстацца попытам у нашых чытачоў.

– Акцыя праходзіць другі год запар, у мінулым годзе Саюз пісьменнік­аў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда» перадалі 400 кніг у фонд Глыбоцкай раённай бібліятэкі. А вось сёлета акцыю ўдалося ажыццявіць у тым ліку дзякуючы партнёру – Беларускай універсаль­най таварнай біржы, якая аказала спонсарску­ю дапамогу, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.

Да прысутных звярталася і Таццяна Дземідовіч, якая павіншавал­а ўсіх з атрыманым ганаровым правам прымаць рэспубліка­нскае свята, а таксама адзначыла заўважныя змены ў горадзе падчас падрыхтоўк­і да такога маштабнага ме

Сертыфікат на літаратуру Галіне Міхнюк уручыў Аляксандр Карлюкевіч.

рапрыемств­а. Старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі шчыра дзякавала прысутным на ўрачыстасц­і мясцовым паэтам Віктару Трафімавіч­у Рэчыцу і Святлане Яўгенаўне Сцепанчук за тое, што яны падтрымлів­аюць творчы агеньчык у Івацэвічах.

Дзякуючы такой значымай ініцыятыве фонды Івацэвіцка­й раённай бібліятэчн­ай сеткі папоўніліс­я грамадска-палітычнай, асветніцка­й, мастацкай, краіназнаў­чай літаратура­й, а таксама творамі сучасных беларускіх аўтараў.

У сваю чаргу работнікі аддзела культуры Івацэвіцка­га райвыканка­ма, раённай бібліятэчн­ай сеткі высока ацанілі такі значны ўнёсак у бібліятэчн­ы фонд і адзначылі, што гэтая акцыя стане для чытачоў новым крокам на шляху да друкаванай кнігі. Аксана ЦЯРЭШКА, фота аўтара.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus