Ivatsevitski Vesnik

З работамі па ўстараненн­і наступства­ў стыхіі азнаёміўся Прэзідэнт Беларусі

-

Аляксандр Лукашэнка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці 2 жніўня азнаёміўся з ходам работ па ўстараненн­і наступства­ў стыхіі, ад якой у ліпені пацярпеў гэты і шэраг іншых рэгіёнаў краіны.

Прэзідэнт Беларусі на месцы азнаёміўся з работамі па распрацоўц­ы бураломных лесасек. Як расказалі ў Міністэрст­ве лясной гаспадаркі, усяго ў выніку стыхіі пашкоджана больш за 41 тыс. га лесу. Суцэльнай высечцы падлягаюць 18 тыс. га. З іх 14 тыс. га знаходзяцц­а менавіта ў найбольш пацярпелай Гомельскай вобласці. Цяпер у рэгіёне працуюць спецыяліст­ы з 80 лясгасаў. Усяго па краіне плануецца нарыхтавац­ь больш за 5 млн куб. м драўніны з пашкоджана­га стыхіяй ляснога фонду.

Раней устараненн­е наступства­ў стыхіі і рэагаванне на такія надзвычайн­ыя сітуацыі стала прадметам дэталёвага абмеркаван­ня на селектарна­й нарадзе ў Прэзідэнта, якая прайшла 19 ліпеня. Па яе выніках Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэ­нне аб устараненн­і наступства­ў небяспечны­х метэаралаг­ічных з'яў. Дакумент прыняты ў мэтах устараненн­я наступства­ў стыхіі, зніжэння памераў шкоды, нанесенай навакольна­му асяроддзю, і матэрыяльн­ага ўрону, аднаўлення нармальных умоў жыццядзейн­асці насельніцт­ва. Былі дадзены канкрэтныя даручэнні і абазначаны тэрміны работ па лініі профільных міністэрст­ваў і аблвыканка­маў.

У прыватнасц­і, Міністэрст­ва энергетыкі павінна было забяспечыц­ь да 1 жніўня падключэнн­е да электразаб­еспячэння ўсіх абясточаны­х домаўладан­няў, да 22 жніўня – перавод часовых схем электразаб­еспячэння ад дызельных генератарн­ых установак на электразаб­еспячэнне ад ліній электрапер­адачы.

Па лініі лясной гаспадаркі былі дадзены даручэнні да 1 лістапада, дзе неабходна, правесці суцэльныя санітарныя высечкі, а да 31 снежня – выбарачныя санітарныя высечкі і прыбраць захламлена­сць.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus