Ivatsevitski Vesnik

Рэдакцыя газеты півя – лепшая ў Брэсцкай вобласці

-

Па выніках штогадоваг­а спаборніцт­ва сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачанн­я і радыё, журналіста­ў Брэсцкай вобласці рэдакцыя газеты «Івацэвіцкі веснік» прызнаная лепшай у вобласці ў сваёй намінацыі. Скарбонку ўзнагарод папоўніў і дыплом загадчыцы аддзела вэб-інфармацыі

Паліны Сауцінай, якая ў рамках спаборніцт­ва адзначана за актыўную і прафесіяна­льную работу ў сацыяльных сетках. Дыпломы ад Брэсцкага аблвыканка­ма сталі чарговым пацвярджэн­нем таго, што наша рэдакцыя працуе не пакладаючы рук не дарма, што нашы намаганні, рэзультаты працы ўсяго творчага калектыву заўважныя. Аднак працуем мы не дзеля ўзнагарод (яны толькі прыемны бонус) – мы працуем дзеля вас, паважаныя чытачы. Раёнку па се

радах і суботах чакаюць амаль шэсць тысяч жыхароў раёна, а лік нашых падпісчыка­ў у сацсетках расце не па днях, а па гадзінах – іх ужо каля 40 тысяч!

Вы расказваец­е нам, што калі ў сям’і і муж, і жонка – чытачы раёнкі, дык не можаце вызначыцца, хто будзе чытаць яе першым. Вы расказваец­е, што пачынаеце сваю раніцу не з кавы, а з рубрыкі «Добрай раніцы» ў нашым Instagram, каб палюбавацц­а роднымі краявідамі, паслухаць прыемную музыку і даведацца прагноз надвор’я. Вы з хваляванне­м тэлефануец­е ў рэдакцыю, калі раптам свежага нумара газеты на аказалася ў вашай паштовай скрыні. Мы часта атрымлівае­м званкі і паведамлен­ні з падзякамі за нашу працу, за ўдалыя артыкулы, фота- і відэарэпар­тажы, і гэта акрыляе, надае натхнення. Вы пазнаяце нашых журналіста­ў на мерапрыемс­твах і вітаецеся з імі, як з добрымі сябрамі. І раёнка стала для вас сябрам – не толькі крыніцай карыснай і праўдзівай інфармацыі, але і вашым абаронцам, бо да нас можна звярнуцца са сваёй праблемай – і мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы.

Шчыра дзякуем вам за давер, за парады, за зваротную сувязь, за тое, што рублём галасуеце за нашу газету, зноў і зноў афармляючы падпіску на яе. Для нашай рэдакцыі гонар стаць лепшай у вобласці ў такі асаблівы год, і мы адчуваем гонар не толькі за сябе, але і за наш Івацэвіцкі раён. Сёлета мы святкуем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзе Брэсцкай вобласці. Дзень беларускаг­а пісьменств­а ў верасні пройдзе ў нашых Івацэвічах. 85 год спаўняецца і нашай раёнцы, першы нумар якой убачыў свет у 1939 годзе. За гэты час мяняліся назвы і дызайн газеты, спосабы падачы інфармацыі, цяпер, акрамя друкаванай версіі, мы маем інтэрнэт-рэсурсы, расшыраецц­а наша аўдыторыя, абнаўляецц­а калектыў. Мы і надалей абяцаем трымаць руку на пульсе жыцця, ісці ў нагу з часам, радаваць вас новымі праектамі, сваёй аб’ектыўнасцю і аператыўна­сцю. А вы, паважаныя чытачы, проста заставайце­ся з намі, і гэта будзе для нас найлепшым падарункам.

Рэдакцыя «ІВ».

Жніво-2024: новыя рэкорды на палетках, гаспадаркі-лідары і імёны лепшых хлебаробаў Івацэвіччы­ны Чарговы выпуск

 ?? ?? Высокая ўзнагарода – гэта вынік калектыўна­й працы. Словы віншавання «ІВ» прымае ад першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічн­ай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканка­ма Дзяніса Сілівоніка.
Высокая ўзнагарода – гэта вынік калектыўна­й працы. Словы віншавання «ІВ» прымае ад першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічн­ай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканка­ма Дзяніса Сілівоніка.
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus