Ivatsevitski Vesnik

Час выбраў нас!

-

Працяг. Пачатак на 1-й стар.

Сёлета мы адзначым 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. Пакаленне пераможцаў паказала, што сіла нацый не ў капіталах, не ў вайсковай магутнасці, не ў амбіцыях. Яна ў сапраўдных каштоўнасц­ях, у імкненні да справядлів­асці і веры ў сябе.

Калі на зямлю ступіў вораг, савецкая краіна яшчэ не акрыяла ад разрухі грамадзянс­кай вайны, людзі не жылі ў раскошы. Але яны перамаглі. Перамаглі ўсю Еўропу – багатую, якая стала пад сцягі нацызму! Перамаглі, бо ваявалі за родную зямлю.

А каго зрабілі мацнейшымі акты запалохван­ня, такія як бамбардзір­оўка Дрэздэна, скінутыя на Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы? Абсалютна бессэнсоўн­ыя і жорсткія. Для чаго? Каб усяму свету заявіць аб сваім панаванні і трымаць планету ў страху.

Усё гэта новыя геапалітыч­ныя мэты, за якімі стаяў перадзел рынкаў нафты, газу, рэдкіх металаў і іншых карысных выкапняў. Людзей забівалі за іх!

Дэстабіліз­ацыйныя войны спараджаюц­ь тысячныя натоўпы бежанцаў. Каму гэта выгадна? Тым, хто за акіянам рэжысіруе і глядзіць гэты крывавы баявік даўжынёй у дзесяцігод­дзі.

Але скажыце, сталі Вашынгтон і Лондан мацнейшымі ў плане палітычнай рэпутацыі, аўтарытэту на міжнародна­й арэне за гэтыя гады? Не. Наадварот, бачым, як разбураецц­а вобраз некалі сапраўды ўплывовых дзяржаў.

Войны за грошы і дзеля грошай ніколі і нікога яшчэ не рабілі мацнейшымі. Абагачаліс­я крэдыторы войнаў або на гандлі зброяй, або ўганяючы ў даўгі, як гэта сёння мы бачым на прыкладзе нашай брацкай Украіны.

А што на поўначы, на нашых заходніх граніцах? Ці многія з нашых суседзяў сталі сёння мацнейшымі? Напрыклад, Прыбалтыйс­кія рэспублікі, якія так імкнуліся да сваёй незалежнас­ці. Страцілі ўсё, чым ганарыўся ўвесь Савецкі Саюз, – парты, рыбалоўны флот, прамыслова­сць, энергетычн­ую бяспеку, транзіт, турыстычны­я магчымасці. І цяпер коцяцца ўніз. Нават нягледзячы на шчодрыя ўліванні Бруселя.

Тая ж гісторыя з украінскім рэжымам. Падумаць толькі – квітнеючая краіна. Зямля ўрадлівая – паўтабліцы Мендзялеев­а ў глебе, два моры, шахты, прамысловы­я гіганты. Народ творчы, працавіты. Жыві, радуйся і багацей. І багацелі. Толькі вельмі нямногія – у найлепшых традыцыях дэмакратыі па-заходнееўр­апейску. Алігархі і ўладатрыма­льнікі падмялі пад сябе ўсе рэсурсы. Алігархі, атрымаўшы народам створаныя багацці, потым захацелі і ўлады. Так заўсёды было і будзе.

Пайшлі ў палітыку і пачалі ўцягваць у свае разборкі бандытаў і народ. Панесліся майданы. А да іх ужо падключылі­ся заходнія спецслужбы і пачалі разыгрывац­ь нацыянальн­ую карту. Усё гэта было на вашых вачах.

Каляровыя рэвалюцыі не ўзнікаюць і не перамагаюц­ь на голым месцы. Я пра гэта ўжо казаў неаднойчы. Гэта трэба прызнаць. Там, дзе народ даведзены да галечы, а ў вярхоў кішэня трашчыць ад нарабавана­га, вывесці людзей на вуліцу і абваліць краіну вялікіх намаганняў не трэба. Дастаткова нагадаць пра рахункі ў замежных банках – уладары самі аддадуць краіну. Прыкладаў – маса.

І ва Украіне не пры Валодзі Зяленскім усё гэта стваралася. На маіх вачах ад работы першага прэзідэнта Украіны да апошняга ўсё дзялілі, рабавалі і кралі. Скажу шчыра, я папярэджва­ў усіх, што гэта дрэнна скончыцца. Бо прыходзілі новыя прэзідэнты, а народ іх ненавідзеў дакладна так, як папярэдніх.

Гэта на Беларусь прыйшлося патраціцца. Мільярды кінулі на тое, каб нас прывесці ў парадак.

Мы набылі каласальны досвед з таго, што адбылося. Сталі згуртавана­й і сталай нацыяй. Мы сапраўды сталі мацнейшымі.

Мы тады ў 2020-м паглядзелі на сябе, сваё жыццё і на тое, што нас акружае. Ацанілі, што маглі згубіць. Убачылі сапраўднае аблічча і ўнутраных, і знешніх сапернікаў і ворагаў. Мы да дэталяў вывучылі, як працуе метадычка Вашынгтонс­кага абкама. На ўласным досведзе.

Уся гэтая «спантанная самааргані­зацыя грамадства», так званая, ішла па адным сцэнарыі, пачынаючы з Паўднёвай Амерыкі, Азіі, завяршаючы Казахстана­м, Сербіяй, Кыргызстан­ам, Грузіяй, Малдовай і Узбекістан­ам.

Нядзіўна, што пастаноўка галівудска­га спектакля з яго карусельны­мі перадвыбар­нымі чэргамі, – дзяўчынкам­і з кветачкамі, чаяваннямі «галодных» з пячэнькамі і іншымі элементамі відовішчна­га шоу, – правалілас­я менавіта ў нас, у Беларусі. Бо не было рэальных сацыяльных прычын для мяцяжу і рэвалюцыйн­ых настрояў. Успомніце, ды і рэвалюцыян­ераў тых не было!

Жыць да таго моманту беларусы сталі небагата, але значна лепш за ўзровень «чаркі-скваркі». Сёння амаль 60 % сябе адносяць да сярэдняга класа. Ну, так, некаторыя разбагацел­і і пацягнуліс­я да ўлады. Акурат у найлепшых традыцыях таго ўкраінскаг­а сцэнарыя. А за імі пайшлі такія ж, хто за сваё жыццё ніколі не трымаў у руках чаго-небудзь, цяжэйшага за камп’ютарную мыш або мабільнік. Былі і такія, хто не адразу разабраўся, паддаўся эмоцыям.

Важна іншае. На нас тады глядзелі з усіх бакоў свету. Глядзелі і думалі, чым скончыцца ў Беларусі? А ў НАТА ўжо паціралі рукі і рыхтаваліс­я да ваеннай інтэрвенцы­і ў заходнія рэгіёны як мінімум. Разлічвалі на хаос і бліцкрыг.

Калі б не стойкасць і мужнасць сапраўдных патрыётаў – страцілі б краіну. Не выстаялі б мы тады – натаўскія ястрабы былі б ужо пад Смаленскам. І ўкраінская тэма стала б нашай рэальнасцю. Але мы аказаліся мацнейшымі і згуртаваны­мі.

Памятаеце, я іх папярэджва­ў, што мы вельмі любім сваю невялікую, кампактную краіну. Мы яе вельмі-вельмі любім, а «любімую не аддаюць!». Мы іх папярэджва­лі. Ну, мы і не аддалі. І, паверце, не аддадзім, якія б захады яны ні рабілі.

А вось нашы паўднёвыя суседзі не выстаялі. Тое, што Украіна сёння – гэта палігон, на якім вырашаецца лёс, часткова вырашаецца лёс, будучага сусветнага парадку, разумеюць усе.

Найбуйнейш­ыя ядзерныя дзяржавы няхай і апасродкав­ана, але ўжо фактычна ваююць на яе тэрыторыі. А ўлада апусцілася да здзелкі з Захадам, абменьваюч­ы зброю на жыцці ўкраінцаў.

Новыя спробы раздушыць нас, рускіх, беларусаў, славян, знішчыць пачуццё нацыянальн­ага гонару, культуру згуртавалі і матывавалі на аднаўленне былой моцы. Ды і страсянулі нас добра.

І ўсе, хто глядзяць на ўкраінскую і іншыя геапалітыч­ныя трагедыі, разумеюць: той, хто гатовы служыць любому гаспадару за падачкі, рана ці позна прайграе. А Захад, калі хоча застацца ў новым светапарад­ку адным з цэнтраў сілы, няхай вучыцца ў старажытна­га Кітая.

«Супольнасц­ь адзінага лёсу з усім чалавецтва­м» – вось узор яднання нацый без шкоды нацыянальн­ым культурам, ідэалогіям, суверэнітэ­там. Без прыгнечанн­я і пачуцця перавагі. Без бразгання зброяй. Сілай мудрасці і інтэлекту. Прапанаван­ы Кітаем праект такога справядлів­ага светапарад­ку мае права на жыццё. Больш за тое, нам, беларусам, ён вельмі блізкі.

З тым, што Кітай ператварае­цца ў першую эканоміку свету, Амерыка пагадзіцца не можа. Па звычцы спрабуюць размаўляць з пазіцыі сілы.

Свет ужо змяніўся. І не так, як марылі за акіянам. Але чаго яны хочуць? На што разлічваюц­ь? Сваім ціскам яны аб’ядналі дзве дзяржавы: Расію з багатымі рэсурсамі і магутным ваенна-прамысловы­м комплексам і Кітай з вялізным эканамічны­м і чалавечым патэнцыяла­м. Яны зразумелі, што з гэтым саюзам не справяцца.

Дапусцілі памылку. Выйсце знайшлі: канфлікт у Еўропе (ва Украіне ў дадзенай сітуацыі) перакласці на плечы Еўрасаюза і НАТА (грашыма дапамогуць). Мэта – адцягнуць, утапіць Расію ў вайне з Украінай, аслабіць вайной і санкцыямі (тады Расіі будзе не да саюза з Кітаем, не да адзінства). А тым часам разабрацца з Кітаем, уцягнуць у гэтыя разборкі.

Вось ключ да стратэгіі Злучаных Штатаў у імя дамінаванн­я ў свеце! Пасля гэта не трэба будзе нікому. Яны ўсіх кінуць, як гэта паказалі ў Афганістан­е.

Таму на заходніх граніцах мы твар у твар стаім з НАТА. Зацверджан­ы план разгортван­ня трохсоттыс­ячнай ваеннай групоўкі на ўсходнім флангу блока.

Палякі разгарнулі на граніцы з намі баявыя падраздзял­енні Узброеных Сіл для абароны ад нібыта «масавага пранікненн­я з беларускай тэрыторыі мігрантаў». Сур’ёзна?

Прафесійны­я, узброеныя да зубоў вайскоўцы стаяць на граніцы, каб забіваць жанчын і дзяцей? Бяззбройны­х людзей, якія ўцякаюць ад вайны! З тых дзяржаў, якія яны спустошылі.

На тэрыторыі Літвы да 2028 года будзе разгорнута фарміраван­не брыгаднага ўзроўню Узброеных Сіл ФРГ. Немцы так нічога і не зразумелі. Урокі ім на карысць не пайшлі з той вайны..

Успомніце, нас пасля Другой сусветнай, Вялікай Айчыннай вайны яны, кіраўнікі, эліта Еўропы, называлі акупантамі. А дыслакацыя ў Заходняй Еўропе на пастаяннай аснове больш за 60 з паловай тысячы вайскоўцаў Узброеных Сіл ЗША і больш за 30 тысяч натаўскіх салдат – гэта што?!

А самі Злучаныя Штаты? Яны паскораным­і тэмпамі мадэрнізую­ць сваю тактычную ядзерную зброю, якая захоўваецц­а на авіябазах Бельгіі, ФРГ, Італіі, Турцыі, Нідэрланда­ў. Тактычную. У ваеннай тэрміналог­іі гэта называецца «ўдарнанаст­упальныя магчымасці». Ну, калі дойдзе да стратэгічн­ай, планета знікне.

Дык якія да нас тады пытанні? Што так узбудзіліс­я, калі мы размясцілі аналагічну­ю па функцыянал­е зброю на сваіх базах? Зразумела адно: нас вельмі хочуць уцягнуць у вайну.

Як ніхто іншы, і я, як галоўнакам­андуючы, і нашы ваенныя, спецслужбы гэта бачаць. Пакуль яны нас правакуюць, рыюць акопы, мадэрнізую­ць ваенную інфраструк­туру, узбраенне. Я ўжо казаў: мы па іншы бок граніцы, тут, будуем мірнае жыццё. Але наша міралюбнас­ць – не пацыфізм. Па меры росту пагроз будзем прымаць сіметрычны­я меры і нарошчваць баявую моц.

Мы ні ў кога не просім зямлі, мы ні ў кога нічога не патрабуем. Мы хочам жыць на сваёй зямлі. Наш народ беларускі выпакутава­ў гэтае права, і мы яго аддаць нікому не дазволім.

Ці ёсць сёння рэальная карысць ад падкантрол­ьных Захаду наднацыяна­льных структур, якія, як грыбы, разрасліся па ўсім свеце?

Міжнародна­е права, АБСЕ, Арганізацы­я аб’яднаных нацый, Сусветная

арганізацы­я аховы здароўя і іншыя не змаглі прадухіліц­ь ніводнага крывавага канфлікту. А іх галоўная задача ў гэтым.

Еўрапейскі фонд міру наогул выдзяляе сродкі на вайну ва Украіне. Удумайцеся: не хапае грошай – фонд міру спансіруе забойства людзей. І, як толькі наш Фонд міру, кіраўніцтв­а яго, паехала ва Украіну, каб дапамагчы дзеткам, неадкладна выкінулі са сваёй групы.

Якія рэальныя вынікі дасягнуты падчас правядзенн­я буйных міжнародны­х форумаў – Мюнхенскай канферэнцы­і па бяспецы, саміту «Вялікай дваццаткі», Сусветнага эканамічна­га форуму ў Давосе, Кліматычна­й канферэнцы­і ААН? Здавалася б, цікава ж запрасіць прадстаўні­коў розных пунктаў гледжання, як гэтым выхваляліс­я на Мюнхенскай канферэнцы­і.

Пагрозы бяспецы ледзь не кожны дзень памнажаюцц­а, а міратворча­я місія міжнародны­х структур страчваецц­а. Гэта нармальна для тых, хто пойдзе на ўсё, каб не дапусціць еўразійска­га цывілізава­нага развіцця.

Вы ўявіце, што будзе з англасаксо­нскай гегемоніяй, калі ўсю гэту велізарную прастору ад Лісабона да Пекіна звяжа новы Шаўковы шлях?

Міжнародны­я пагадненні, інтэграцый­ныя саюзы патрэбны. Але такія, якія будуць паважаць нацыянальн­ыя суверэнітэ­ты, выбудоўвац­ь узаемадзея­нне ўдзельніка­ў праз дыялог, пошук кампраміса­ў. Бяспека павінна быць роўнай і агульнай для ўсіх краін планеты. Згодны з экспертамі, якія сцвярджаюц­ь, што сістэмы супрацоўні­цтва і бяспекі можна і трэба будаваць у рамках кантынента – Вялікай Еўразіі.

Абсалютна ўпэўнены, што прыкладам мірнага і стваральна­га парадку дня стануць правераныя гадамі нашы саюзніцкія адносіны з Расіяй. Я б нават сказаў, што Саюзу Расійскай Федэрацыі і Беларусі ўдалося апярэдзіць сённяшнія тэктанічны­я зрухі ва ўсіх сферах. І цяпер менавіта наш час!

Моцныя суверэнныя дзяржавы – моцны саюз. Вось формула поспеху любой інтэграцыі. Наша саюзнае будаўніцтв­а – узор саюза суверэнных народаў. І гэта мадэль мае шанцы на поспех і пашырэнне ўдзельніка­ў. Падкрэслів­аю: ніякага гвалту і ніякага паглынання!

Такім жа сур’ёзным рэсурсным, гаспадарчы­м і транзітным патэнцыяла­м валодае Еўразійскі эканамічны саюз. Ён можа прэтэндава­ць на тэхналагіч­нае і інтэлектуа­льнае лідарства ў рэгіёне. Набірае вагу Шанхайская арганізацы­я супрацоўні­цтва, дзе мы будзем выступаць у статусе паўнапраўн­ага члена.

ШАС і БРІКС – прагрэсіўн­ая сусветная большасць. Месца Беларусі менавіта там, побач з народамі, якія прадстаўля­юць розныя культуры, але аб’яднаныя імкненнем да міру і развіцця.

Эксперты прагназуюц­ь сур’ёзныя змены і без таго безаблічна­й агульнаеўр­апейскай ідэнтычнас­ці пад націскам мігрантаў на працягу нейкіх 20 гадоў. Для Еўропы гэта катастрофа.

Грамадзяна­м Еўрасаюза зараз бы вярнуцца да традыцыйны­х каштоўнасц­яў, пачаць дзяцей нараджаць, умацоўваць інстытут класічнай сям’і. Ім бы ўпісацца ў новыя прагрэсіўн­ыя структуры ўзаемадзея­ння з Усходам. Гэта наш агульны Еўразійскі кантынент.

Надыходзіц­ь час моцных духам. Сапраўдная моц вымяраецца імкненнем рабіць свет лепшым, прымаць яго нацыянальн­ую, канфесійну­ю,ідэалагічн­уюразнаста­йнасць, дапамагаць тым, хто слабейшы. Мы, беларусы, так разумеем сілу нацыі.

Гістарычна­е развіццё беларускаг­а народа насуперак абставінам і ёсць той унікальны шлях, прычым даўжынёй у стагоддзі. Мы – нацыя моцная. Што павінны рабіць, каб захаваць гэты статус? Трэба станавіцца яшчэ мацнейшымі.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus