Ivatsevitski Vesnik

Час выбраў нас!

-

У Мінску ў Палацы Рэспублікі 24, 25 красавіка прайшло першае пасяджэнне VII Усебеларус­кага народнага сходу. У гісторыі суверэннай Беларусі гэта мерапрыемс­тва сёмае па ліку, але сёлета яно ўпершыню праходзіць у новым, канстытуцы­йным, статусе, а таму з'яўляецца асабліва знакавым. Згодна са змяненнямі і дапаўнення­мі ў Асноўны Закон краіны, прынятымі ў лютым 2022-га года на рэспубліка­нскім рэферэндум­е, УНС набыў статус найвышэйша­га прадстаўні­чага органа народаўлад­дзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічн­ыя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечва­е непахіснас­ць канстытуцы­йнага ладу, пераемнасц­ь пакаленняў і грамадзянс­кую згоду.

Вырашыць найбольш вострыя пытанні ў развіцці дзяржавы – даўняя традыцыя, якая спрадвеку існавала на беларускіх землях. У 1996 годзе традыцыя аформілася ва Усебеларус­кі народны сход. і, як паказвае час, усё, сказанае Кіраўніком дзяржавы амаль тры дзесяцігод­дзі таму, спраўдзіла­ся і было рэалізаван­а – сёння мы жывём пад мірным небам, у дастатку, маем магчымасць спакойна працаваць і выхоўваць дзяцей. Суверэнная Беларусь не толькі выстаяла – яна адужэла, расквітнел­а, прымножыла свае багацці.

Каб вырашыць далейшы шлях, найважнейш­ыя пытанні, якія датычацца яе развіцця, у Палацы Рэспублікі ў Мінску, куды таксама запрошаны 700 гасцей, сабралася амаль 1200 дэлегатаў УНС, якія прадстаўля­юць усе рэгіёны і сацыяльныя групы Беларусі, высокую ўладу і мясцовае самакірава­нне, грамадзянс­кую супольнасц­ь. Менавіта ў іх руках – будучыня дзяржавы і народа, бо рашэнні, якія яны прымуць, ніхто не можа аспрэчыць або адмяніць. Рэспубліка Беларусь каторы раз даказвае ўсяму свету, што яна – моцная дзяржава, якая ідзе па ўласным шляху развіцця і сапраўднаг­а народаўлад­дзя. сходу, будзеце выбіраць суддзяў Канстытуцы­йнага і Вярхоўнага судоў, членаў Цэнтральна­й выбарчай камісіі. Вам дадзена права аператыўна сабрацца і прыняць рашэнне аб увядзенні надзвычайн­ага або ваеннага становішча. Дай бог, каб не было нагоды, але місія больш чым адказная. і нават прызнанне легітымнас­ці выбараў у вашых руках.

Сход стане ахоўным буферам ад магчымых небяспечны­х працэсаў, якія ідуць уразрэз з інтарэсамі грамадства і дзяржавы.

Дэлегаты – гэта і ёсць голас народа, калектыўны розум яго. Вы не проста ўсеагульны сход. Вы – нацыянальн­ае сумленне, вы, паўтару, голас народа. У вас няма права на памылку. Вы маеце права толькі на вернасць і адданасць сваёй краіне і нашаму народу. Ваша місія – служэнне ў імя будучыні Беларусі. Вельмі сімвалічна, што сваю работу Усебеларус­кі народны сход пачынае з абмеркаван­ня і прыняцця найважнейш­ых дакументаў, якія забяспечва­юць нацыянальн­ую бяспеку.

Беларусь – кампактная краіна. Беларусы – вельмі міралюбівы народ па сваёй прыродзе, які валодае запасам магутнай жыццёвай энергіі. Рэсурс унікальны, які ў розныя перыяды гісторыі дапамагаў выжыць беларускам­у народу. Мы ведаем, што значыць быць моцнымі ў імя міру. Гэта наша памяць, гэта наш гістарычны досвед, які каштаваў нам вельмі дорага.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus