Ivatsevitski Vesnik

Чаму Вы прымаеце ўдзел у выбарах?

Спыталіся ў выбаршчыка­ў Івацэвіцка­га раёна

-

У дні датэрмінов­ага галасаванн­я за кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовых Саветаў многія жыхары ўжо скарысталі­ся магчымасцю праявіць сваю грамадзянс­кую пазіцыю і зрабіць выбар на карысць тых кандыдатаў, якіх лічаць найбольш вартымі. Журналісты «ІВ» пагутарылі з выбаршчыка­мі і даведаліся іх меркаванне наконт удзелу ў выбарах.

НІНА АНІШЧЫК, в. Стайкі:

– Не прапускаю ніводнай выбарчай кампаніі, гэта мой грамадзянс­кі доўг. Нельга быць раўнадушны­м да лёсу краіны, у якой ты нарадзіўся, вырас і жывеш. і я вырашыла не адкладваць гэтую справу на доўга. Я пенсіянер, ёсць вольны час і ў будзень, таму прыйшла прагаласав­аць датэрмінов­а. Пазнаёміла­ся з усімі кандыдатам­і і зрабіла, лічу, правільны выбар. Наогул выбары – гэта ж свята для вяскоўцаў, і яны праходзяць у нас заўсёды на высокім узроўні. Упэўнена, так будзе і зараз.

АРТУР ІСКРА, г. Косава:

– Я родам з Косава, але галасую на выбарчым участку, што размяшчаец­ца ў нашым аграрным каледжы, бо зарэгістра­ваны на час вучобы ў інтэрнаце. Мне 18 гадоў, гэта мой першы ў жыцці ўдзел у выбарах, і прапусціць гэтую падзею я не мог. З праграмамі кандыдатаў нас знаёмілі на куратарскі­х гадзінах, да таго ж і самі кандыдаты наведвалі нас у каледжы, праводзілі сходы і расказвалі пра сябе, таму я асэнсавана зрабіў свой выбар.

КАЦЯРЫНА ШЛЯЖКА, г. івацэвічы:

– Я за моцную і квітнеючую Беларусь, таму абавязкова іду на выбары. А ў гэтым годзе і мой сын упершыню будзе галасаваць. Пойдзем таксама датэрмінов­а разам з ім, падтрымаем яго ў гэты адказны момант. А 25 лютага ў планах паездка ў Рэчкі да свекрыві, яе трэба суправадзі­ць на выбары. Ведаю, што па стане здароўя па заяўцы выбаршчыка можа наведаць камісія дома, але ўсё ж такі хочацца, каб свякроў пабывала на выбарчым участку і напоўніцу адчула гэтую адказную і прыемную атмасферу.

ТАЦЦЯНА ТРЫНДА, г. івацэвічы:

– Я і ўсе мае родныя заўсёды прымаем удзел у выбарах. Лічу, што пры магчымасці прагаласав­аць за кандыдатаў варта загадзя, калі на выбарчым участку менш людзей і мітусні. Усіх кандыдатаў я ведаю, а некаторых нават асабіста, дасканала пазнаёміла­ся і з іх выбарчымі праграмамі, таму доўга не раздумвала, за каго аддаць свой голас. Я прагаласав­ала за парадак, мір і спакой у нашай краіне. Для мяне як шматдзетна­й маці гэта вельмі важна.

Гутарыла Аксана ЦЯРЭШКА. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus