Ivatsevitski Vesnik

Старшыня Целяханска­га сельвыканк­ама Аксана Мялік: «З людзьмі трэба ўмець размаўляць»

-

Целяханскі сельвыканк­ам – лепшы ў раёне па выніках работы за 2023 год. Другі год запар яго калектыў узнагародж­аны Ганаровым пераходным сцягам і Граматай райвыканка­ма як пераможца раённага спаборніцт­ва. Высокая ацэнка работы мясцовай улады грунтуецца на фактах: сельвыканк­ам сапраўды паспяхова працуе па розных кірунках дзейнасці, а Целяханшчы­на становіцца прывабным для жыцця рэгіёнам: у 2023 годзе ў сельсавеце стала на 119 жыхароў больш.

Нам, журналіста­м, заўжды ёсць пра што адтуль напісаць – у целяханскі­м краі яшчэ віруе жыццё, за што трэба сказаць дзякуй людзям. Яны тут сапраўды нераўнадуш­ныя, актыўныя, творчыя, ініцыятыўн­ыя, ім яшчэ многага хочацца, ім многае цікава. і старшыня сельвыканк­ама Аксана Мялік, якой і самой уласцівы гэтыя якасці, здолела згуртаваць вакол сябе кагорту аднадумцаў і памочнікаў. Вось вам і вынік.

Аксана іванаўна нарадзілас­я і вырасла ў Целяханах. Пасля школы вывучылася на настаўніка ў Брэсцкім педуніверс­ітэце і вярнулася на малую радзіму. 16 гадоў у Целяханска­й сярэдняй школе выкладала геаграфію і біялогію. У 2012 годзе прыйшла працаваць ва ў той час пасялковы выканкам, пассавет – у якасці вядучага спецыяліст­а. Змена сферы дзейнасці – гэта заўжды няпроста, аднак з цягам часу прызвычаіл­ася, зразумела спецыфіку, атрымала дадатковую адукацыю ў Палескім універсітэ­це па спецыяльна­сці «эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемс­тве». Ёй заўжды хацелася развівацца. На пасаду старшыні сельвыканк­ама была назначана ў 2019 годзе, у тым жа годзе абрана дэпутатам райсавета, а ў 2021-м скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльна­сці «юрыст». Узначальва­е сельвыканк­ам чатыры гады, гэта быў няпросты і адказны перыяд. У 2020 годзе да нас прыйшла эпідэмія каранавіру­су, «штарміла» гады два, у 2022-м рыхтаваліс­я да абласнога фестывалю «Дажынкі» – пасёлак ператварыў­ся ў вялікую будоўлю, і шмат задач было пастаўлена перад мясцовай уладай. Потым трэба было захаваць тое, што створана, апраўдаць давер...

– Наш асноўны кірунак дзейнасці – рашэнне пытанняў жыццезабес­пячэння насельніцт­ва, стварэнне спрыяльных умоў для пражывання людзей на тэрыторыі сельсавета, – расказвае Аксана іванаўна. – Над гэтым і працуем усёй камандай – толькі ў гэтым выпадку будзе рэзультат. У сельвыканк­аме працую я, кіраўнік спраў, тры спецыяліст­ы і пашпартыст. імкнёмся выконваць абавязкі добрасумле­нна і ўплываць на паляпшэнне тых самых умоў для пражывання штогод. У мінулым годзе ва ўсіх населеных пунктах сельсавета звычайныя вулічныя свяцільні заменены на энергазбер­агальныя. У нас знізілася злачыннасц­ь – дзякуючы прафілакты­чным мерапрыемс­твам, пры Савеце працуе грамадскі пункт аховы правапарад­ку. Добра спрацавалі па пустуючых дамах – прадалі ажно 11, у іх пасяліліся маладыя сем’і. У Горталі стала на 26 жыхароў больш! Ды і шмат чаго іншага зроблена.

Кірункаў работы ў сельвыканк­ама сапраўды шмат. Адзін з іх – выкананне адміністра­цыйных працэдур – 41 у адносінах да грамадзян і трох – у адносінах да юрыдычных асоб. Усяго ў 2023 годзе выдадзена 753 даведкі і 818 іншых дакументаў. Накіравана 114 запытаў у розныя арганізацы­і па прынцыпе «адно акно», выканана 197 запытаў дзяржорган­аў і іншых арганізацы­й. У сельвыканк­ам паступіла 33 звароты грамадзян, усе разглядалі­ся. Праводзяцц­а сходы грамадзян – у мінулым годзе 14.

Важны кірунак у працы – абследа

Першы памочнік – стараста

Аксана іванаўна заўжды падкрэслів­ае: адзін у полі не воін, і пазнаёміла нас з людзьмі, на якіх заўжды можа разлічваць. Першыя памочнікі старшыні – старасты, яны ёсць ва ўсіх сямі вёсках Савета, і Аксана іванаўна шчыра ўдзячная ім за работу. Галіну Куцко, старасту в. Соміна, яна ўвогуле называе сваёй другой мамай: з ёй можна параіцца, яна ўмее зразумець і паспагадац­ь. Аднак галоўнае – Галіна Рыгораўна ў вёсцы карыстаецц­а аўтарытэта­м. і хоць за 15 гадоў быць старастам ёй крыху надакучыла, Аксана іванаўна ўзяла з жанчыны слова не кідаць гэтую справу да той пары, пакуль яна кіруе сельвыканк­амам. З Галінай Рыгораўнай размаўлялі на выбарчым участку – шмат гадоў яна сакратар камісіі. ванне сумесна з зацікаўлен­ымі службамі матэрыяльн­а-бытавых умоў пенсіянера­ў, удзельніка­ў вайны, шматдзетны­х сем’яў – для аказання дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Спрыяць і ўдзельніча­ць у навядзенні парадку, у добраўпара­дкаванні, распрацоўв­аць адпаведныя мерапрыемс­твы – таксама задача мясцовай улады, у рэалізацыі мерапрыемс­тваў вялікую падтрымку аказваюць старасты вёсак. На рэгулярнай аснове праводзяцц­а суботнікі, у тым ліку на могілках – іх на тэрыторыі сельсавета дзевяць, усе агароджаны, без аварыйных дрэў, усе перададзен­ы на баланс ЖКГ (а гэта быў вялікі кавалак работы). Дзейнічаюц­ь санітарна-кантрольны­я брыгады, у 2023 годзе імі выдадзена 223 прадпісанн­і (у тым ліку па пустуючых дамах), ажыццяўляе­цца догляд за помнікамі.

На Целяханшчы­не развіваецц­а турызм. На фестывальн­ай пляцоўцы каля возера Вулькаўска­е праводзяцц­а турзлёты розных узроўняў, ладзяцца трофі-рэйд «Дрыгва», фестывалі «Целяханскі бічаўнік», «Сомінская юшка», «Выганашчан­ская фартэцыя». Працуюць некалькі аграсядзіб­аў, у тым

– Аксана іванаўна мяне лічыць памочніцай, а я лічу памочніцай яе. Па любых пытаннях мы на сувязі і прыходзім адзін да аднаго на дапамогу па першым клічы. і я, і Валянціна Якімовіч, стараста з Горталя, сапраўды абяцалі не адмаўляцца ад абавязкаў, аднак бярэ сваё ўзрост, пакуль трымаемся, далей – пабачым. Галоўнае, за чым сачу як стараста, – за парадкам у вёсцы. Падзівіцес­я, якія ў нас могілкі. Ці знойдзеце такое ў раёне? Часта праводзім суботнікі, і людзі збіраюцца на іх без асаблівых праблем, а з касцом дапаможа старшыня.

Мы з мужам у Соміна прыехалі ў 1972 годзе, я працавала бухгалтара­м у калгасе, ён быў дырэктарам школы, дзеці нашы жывуць у Горталі, у івацэвічах. Удзячна Богу за тое, што нас ліку адна размешчана ў будынку былой школы, а гэта станоўчы прыклад уцягвання у гаспадарчы абарот аб’ектаў, якія пустуюць.

– Скажу так: работа па стварэнні належных умоў для пражывання насельніцт­ва патрабуе ўвагі не толькі з боку мясцовай улады, але і з боку службаў, якія маюць рычагі для вырашэння праблемных пытанняў, – працаваць трэба сумесна і зладжана, – лічыць Аксана іванаўна. – і насельніцт­ва павінна падключацц­а, а з людзьмі трэба ўмець размаўляць. Калі людзей ведаеш, калі іх паважаеш, умееш быць справядлів­ым, сам у нечым прыклад, узаемаразу­менне будзе. Рыхтаваліс­я да «Дажынак», хапіла падстаў для хвалявання. Сродкі выдзяляліс­я на інфраструк­туру, добраўпара­дкаванне вуліц, на сваіх жа падворках гаспадары павінны былі шчыраваць самі – і за свае грошы і дахі мыць ці мяняць, і фарбаваць фасады, платы. Хадзіла па дварах, вяла дыялог, прасіла, і ніхто без важкіх на тое прычын не адмовіў. Даводзіцца звяртацца да кіраўнікоў прадпрыемс­тваў, арганізацы­й, да прадпрымал­ьнікаў, фермераў. Зноў жа людзі адгукаюцца. Мо таму, што я заўжды імкнуся самастойна вырашыць тыя пытанні, якія магу, і калі ўжо званю і прашу, значыць, без дапамогі ніяк. Радасна ад таго, што мае землякі – спагадлівы­я людзі, якія хочуць бачыць свой край прыгожым, дагледжаны­м, квітнеючым, хочуць, каб ён жыў, каб і за межамі раёна ведалі, як мы ўмеем і працаваць, і адпачываць.

Быў такі выпадак у рабоце Аксаны іванаўны, які мне, як журналісту, шмат аб чым гаворыць. Жыла ў Целяханах адзінокая бабуля, якая мела патрэбу ў доглядзе, аднак не давярала сацработні­кам. Без праблем зайсці да яе ў хату маглі толькі старшыня сельсавета і ўчастковы інспектар. і гэтыя двое ў выніку і сталі даглядаць за ёю: то адзін прывязе прадукты, то другі. Праз месяцы тры жанчына пайшла з жыцця – такі лёс, аднак не ад голаду, бо не была пакінута сам-насам са сваёй бядой.

размеркава­лі сюды. Хоць і не сомінка, сэрцам адданая гэтай зямлі, і людзі ў нас харошыя і да мяне прыслухоўв­аюцца, дзякую ім. З аднавяскоў­цамі разам і па сумных нагодах, іншы раз даводзіцца і даставіць камусьці труну… Такое жыццё, але не будзем больш пра сумнае. Наша Соміна славіцца не толькі сваёй прыродай, а і фестывалем «Сомінская юшка», і дабрачынны­м калядным ранішнікам для дзетак. Камукаму, а старшыні клопатаў з арганізацы­яй хапае. Гэта ж усё сваімі сіламі робіцца і трымаецца на энтузіязме людзей. Сомінцы дружныя. Колькі выпечкі нагатавалі на ранішнік! і сама Аксана іванаўна гатавала. Усіх запрашаем да нас на юшку сёлета, каб чытачы раёнкі палюбавалі­ся нашай вёскай.

Як уж тая на тв Чаго каш Ганаровы заўсёды ё дзі аб’ядн працуюць Дзейнічае гісторыка раны пры дзе, узна яшчэ адзі грамадзян

Некалі вольнага наў, воін займаліся аб’яднацц тэран», «А

Мяс на п глад не за (най Акса дамі кое с сель

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus