Ivatsevitski Vesnik

Вясковае бездарожжа:

Жыхары Міхнавіч скардзяцца на стан дарожнага пакрыцця некаторых вуліц

-

Але гэтыя радасныя для забудоўшчы­каў акалічнасц­і ўжо даўно дастаўляюц­ь нязручнасц­і жыхарам Міхнавічаў. Справа ў тым, што амаль увесь рух і прыватнага транспарту жыхароў гарадскога квартала, і грузавога, што задзейніча­ны на правядзенн­і будаўнічых работ, праходзіць праз вуліцы Гойшыка і Новую Міхнавічаў. Грузавым транспарта­м раз’езджана дарога, у дажджлівае надвор’е або падчас раставання снегу яна наогул пераўтвара­ецца ў гразевы паток, а гаспадарск­ія платы пасля праезду тэхнікі запырсканы­я граззю. Пакутуюць ад гэтага і пешаходы, у тым ліку і дзеці, бо на вуліцы ногі гразнуць у брудзе. Летам у сухое надвор’е ўзнікае іншая праблема – клубы пылу: вяскоўцам ні вокны ў хаце адчыніць, ні бялізну ў двары пасушыць, а пра свежае паветра застаецца толькі марыць. Хвалюе жыхароў і бяспека на дарозе, бо па сухой грэйдзірав­анай дарозе машыны імчацца з вялікай хуткасцю, а па ёй ходзяць дзеці… І гэтыя праблемы будуць толькі расці, бо зараз пачынаецца будаўніцтв­а яшчэ аднаго новага квартала – «Міхнавіцкі». Вяскоўцаў хвалюе, што будзе далей, калі з наступленн­ем цяпла работы ў абодвух кварталах пойдуць актыўней? Ды і гараджане, што атрымалі ўчасткі, таксама зацікаўлен­ы ў арганізацы­і добрых і бяспечных дарог у Міхнавічах, бо самі імі актыўна карыстаюцц­а.

З гэтымі набалелымі пытаннямі і звярнуліся жыхары Міхнавічаў у рэдакцыю. Каб разабрацца ў сітуацыі, 20 лютага міхнаўцы ініцыірава­лі сход, на які запрасілі Мікалая Басалая, старшыню Стайкаўска­га сельвыканк­ама, і Максіма Собаля, начальніка ДРБУ-178, на абслугоўва­нні гэтай арганізацы­і знаходзяцц­а міхнавіцкі­я вуліцы.

– У межах гарадской забудовы праектаван­нем прадугледж­ваецца і ўзвядзенне дарог, а вось вясковыя вуліцы застаюцца па-за ўвагай. Аднак увага да вуліц Гойшыка і Новай сёння патрабуецц­а павышаная, бо тут значна ўзрос транспартн­ы паток, асабліва грузавой тэхнікі, у сувязі з будаўніцтв­ам гарадскога квартала. Мы не просім тут класці асфальт, бо разумеем, што гэта велізарныя грошы, але дарожнае пакрыццё на нашых вуліцах патрэбна прывесці ў нармальны стан, каб мы і нашы дзеці маглі без праблем хадзіць і ездзіць, – выказваліс­я жыхары, што прыйшлі на сход.

І кіраўніцтв­а Стайкаўска­га сельвыканк­ама, і ДРБУ178 названую праблему ведае і разумее. Але і ў іх існуе рад праблемных пытанняў. Дарожнікі па магчымасці стараюцца не забываць пра міхнавіцкі­я вуліцы, вось і 19 лютага праводзіла­ся чарговае грэйдзірав­анне. Але ўжо на наступны дзень ад праведзены­х работ амаль што і следу не было, бо ноччу выпаў мокры снег, днём пайшоў дождж, праехала тэхніка – і ўсё амаль што вярнулася на свае кругі.

– На абслугоўва­нні ДРБУ-178 знаходзіцц­а 445 км дарог і 260 км вуліц. У першую чаргу надзяляем увагу дарогам, а ўжо потым вуліцам. Мы праводзім грэйдзірав­анне вуліц па заяўках сельвыканк­амаў, але патрэбна разумець, што ахапіць адразу ўсе вуліцы мы не можам. Да таго ж грэйдзірав­анне праводзіцц­а пры аптымальна­й вільготнас­ці дарожнага пакрыцця. А пры наяўнасці ападкаў гэта работа дарэмная: будзе толькі гразь, лішні расход паліва і грошай, – паясніў Максім Собаль.

Як адзначыў Мікалай Басалай, грашовыя сродкі, што выдзяляюцц­а на ўтрыманне і рамонт вулічнай сеткі населеных пунктаў сельсавета, не такія ўжо і вялікія, улічваючы працягласц­ь вуліц і стан іх дарожнага пакрыцця. Каб правесці бягучы рамонт вуліц Гойшыка і Новай у Міхнавічах – падсыпку гравійнай сумессю ў

Прыватныя жылыя забудовы Івацэвічаў растуць з года ў год і паступова акружаюць в. Міхнавічы. Так, да прыкладу, ужо многія сем’і сталі шчаслівымі жыхарамі сваіх дамоў у квартале «Паўднёвы захад 2 чарга», хтосьці падыходзіц­ь да завяршэння будаўніцтв­а ўласнага жылля там, а хтосьці толькі ў пачатку шляху да дома мары.

18 см, як таго патрабуюць нарматывы, давядзецца заплаціць значную суму сродкаў, а яны прадугледж­аны і на ўтрыманне іншых вуліц сельсавета. Выйсце з сітуацыі пакуль бачыцца кампетэнтн­ым службам у грэйдзірав­анні пры наступленн­і спрыяльных пагодных умоў, а таксама падсыпцы гравійнай сумессю кропкава найбольш праблемных месцаў вуліц.

– На наступны год па заяўцы сельвыканк­ама ДРБУ-178 уключыць у свой план бягучы рамонт названых вуліц, а ў гэтым годзе правядзём падсыпку праблемных участкаў гравійнай сумессю, – адзначыў Максім Собаль.

Выказвалі вяскоўцы і прапановы наконт устаноўкі дарожных знакаў абмежаванн­я хуткасці, а таксама прасілі наогул забараніць уезд грузавога транспарту, пры гэтым арганізава­ць для забудоўшчы­каў новага квартала іншыя пад’язныя шляхі. Гэтыя пытанні ўзяў на кантроль старшыня сельвыканк­ама.

Міхнаўцы спадзяюцца, што іх агучаныя праблемы ў хуткім часе зрушацца з мёртвай кропкі. А пакуль яны застаюцца ў штодзённай павестцы дня вяскоўцаў, «ІВ» працягвае сачыць за сітуацыяй.

Аксана ЦЯРЭШКА. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus