Памяць не гасне з гадамі:
Валейбольны турнір памяці У. Высоцкага прайшоў у Дабромыслі
27–28 студзеня на базе ДУА «Дабромысленская сярэдняя школа» ў
31-ы раз адбыўся традыцыйны турнір па валейболе, прысвечаны памяці паэта, кампазітара, артыста Уладзіміра Высоцкага.
У знакавым спартыўным свяце бралі ўдзел сем каманд: «Гардэмарыны», аг. Святая Воля, в. Дабромысль, аг. Жамчужны Баранавіцкага раёна, ветэраны турніру, г. Івацэвічы і навічок – каманда з Бярозаўскага раёна. Наогул жа за такі доўгі час існавання ў турніры прынялі ўдзел каля 30 каманд з Івацэвіцкага, Баранавіцкага і Бярозаўскага раёнаў, а незаменным арганізатарам спартыўнага свята з’яўляецца Аляксандр Сплендзер, ветэран педагагічнай працы. Значную дапамогу яму аказваюць адміністрацыя Дабромысленскай СШ і яе работнікі.
Пасля знаёмства з праграмай турніру і першай гульні адбылося ўрачыстае адкрыццё. Права падняць сцяг спаборніцтва пад музыку Высоцкага было прадстаўлена камандзе г. Івацэвічы – мінулагодняму пераможцу. Каманды падзялілі на дзве групы. У групе А выступалі каманды в. Дабромысль, аг. Святая Воля і Баранавіцкага раёна. У групе Б – каманды ветэранаў турніру, г. Івацэвічы, «Гардэмарыны» і Бярозаўскага раёна. Дзве мацнейшыя з кожнай групы выходзілі ў фінал. Так, падчас валейбольнага турніру адбылося 11 сустрэч, і ў фінальную частку ўвайшлі каманды аг. Святая Воля і в. Дабромысль з групы А, з групы Б – каманды ветэранаў і Бярозаўскага раёна. А вось у барацьбе за першае месца сустрэліся каманды аг. Святая Воля і ветэранаў турніру, перамогу атрымалі святавольцы, а ветэраны занялі другое месца. У барацьбе за трэцяе месца змагаліся каманды в. Дабромысль і Бярозаўскага раёна, у выніку госці аказаліся мацнейшымі, у іх – бронза.
Суддзі і арганізатары вызначылі мацнейшых ігракоў у наступных намінацыях: «Лепшы нападаючы» – Мікалай Сысоеў; «Лепшы разыгрываючы» – Аляксандр Шчурко; «Лепшы блакіруючы» – Мікалай Казінец; «Лепшы лібера» – Арцём Мядзведзь; «Ветэран турніру» – Васіль Бахур; «Юны ігрок» – Арцём Грыцкевіч.
Ужо на працягу некалькіх гадоў у спаборніцтвах прымаюць удзел жанчыны-валейбалісткі ў саставе каманд г. Івацэвічы, ветэранаў турніру і Бярозаўскага раёна. Алена Новік, Вераніка Кавалевіч і Ксенія Багрэй праявілі спрыт, лоўкасць і вынослівасць падчас спартыўных баталій на пляцоўцы. Усе яны былі ўзнагароджаны прызамі ручной работы, якія падрыхтаваў Аляксандр Сплендзер.
З 2015 года паралельна праходзіць і турнір па настольным тэнісе, які праводзіць настаўнік фізічнай культуры і здароўя Дабромысленскай СШ Аляксей Суржык. Сёлета ў ім удзельнічалі 20 хлопцаў і 6 дзяўчат. Сярод хлопцаў першае месца заняў Арцём Мядзведзь з аг. Жамчужны Баранавіцкага раёна, другое – Аляксандр Шчурко з аг. Святая Воля, трэцяе – Павел Тарасюк з г. Баранавічы. Сярод дзяўчат перамогу атрымала Юлія Бондар з в. Дабромысль, другое месца ў Марыі Кот з Брэста, трэцяе – у Веранікі Сялейкі, ураджэнкі в. Дабромысль.
Пераможцы і камандыпрызёры былі ўзнагароджаны граматамі, кубкамі, памятнымі медалямі і падарункамі. Спонсарскую дапамогу ў правядзенні турніру аказалі сектар спорту і турызму райвыканкама, ус
танова «Вымпел», Івацэвіцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, ААТ «Новыя Стайкі», індывідуальны прадпрымальнік Дзяніс Банкалюк. Выказваем падзяку суддзям турніру – ветэрану Васілю Бахуру, Максіму Саку з Баранавіцкага раёна, Валерыю Галавачу з г. Івацэвічы.
У кожнага з ветэранаў турніру свая цікавая гісторыя, звязаная з валейболам. Сваімі думкамі падзяліўся старэйшы ветэран турніру Юрый Філіпеня:
– Любоў да валейбола жыве ў маёй душы з пятага класа, калі я быў выхаванцам Кобрынскай спецыялізаванай школы-інтэрната. Ужо тады я сам сабе сказаў: буду гуляць у валейбол, колькі будзе дазваляць здароўе. Мне ўжо 57 гадоў, я 29-ы раз удзельнічаю ў турніры. А для таго, каб быць заўжды ў спартыўнай форме, тры разы на тыдзень хаджу на трэніроўкі ў спартыўную залу СШ № 4 г. Івацэвічы. Дзякую ўсім за добрую арганізацыю турніру!
Настаяцель храма в. Глінная іерэй Віктар Вабішчэвіч,
які пяты раз удзельнічае ў валейбольным турніры, адзначыў:
– Вельмі важна быць не толькі духоўна багатым і здаровым, але і мець фізічнае здароўе. Для гэтага трэба весці здаровы лад жыцця, займацца спортам хаця б на аматарскім узроўні. Валейбол для мяне – хобі яшчэ з дзяцінства. Некалькі разоў на тыдзень хаджу на трэніроўкі. Турнір у Дабромыслі – прыклад здаровага ладу жыцця для моладзі. З задавальненнем у ім удзельнічаю, дзякую ігракам каманды аграгарадка Святая Воля за запрашэнне.
На турніры прысутнічаў незвычайны балельшчык – Сцяпан Сцяпанавіч Доўбыш, ураджэнец і жыхар вёскі Азарычы Пінскага раёна. Вось што ён расказаў нам:
– Маё захапленне валейбо
Пераможцы турніру – каманда аг. Святая Воля.
лам пачалося яшчэ ў школьныя гады. Усё жыццё працаваў кавалём у родным калгасе і гуляў у валейбол, пакуль дазваляла здароўе. Актыўна займаўся ім больш за 40 гадоў, а вось апошнія гады – заўзяты балельшчык і фанат валейбола. Пабываў на многіх валейбольных турнірах, але турнір у Дабромыслі для мяне надзвычай дарагі, і сюды я прыехаў у 15-ы раз. Тут заўжды адчуваеш цёплую атмасферу, незвычайны спартыўны дух, бачыш выхаваных балельшчыкаў. Атрымліваю ад гульняў зарад бадзёрасці і добры настрой. З многімі спартсменамі знаёмы асабіста. Калі знаходжуся ў спартыўнай зале і бачу, як ляціць мяч, так і хочацца выбегчы на пляцоўку (смяецца. – Аўт). Абавязкова прыеду і ў наступным годзе, нягледзячы на тое, што мне ўжо восьмы дзясятак, толькі каб не падвяло здароўе.
Падчас мерапрыемства працаваў буфет. Усе прысут
ныя маглі выпіць салодкай гарбаты на травах, пасмакаваць юшку (яна была зварана падабромысленскі, рэцэпт прапанаваў вялікі аматар рыбнай лоўлі і арганізатар турніру Аляксандр Сплендзер), пачаставацца кандытарскімі вырабамі, якія падрыхтавалі работнікі школьнай сталовай Таццяна Сцепанчук, Алена Сялейка, выхавальніца дзіцячага садка Наталля Волк, настаўніца хіміі і біялогіі Алена Савіч і Вераніка Сялейка, студэнтка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
Ад імя жыхароў Дабромысля выказваю вялікую ўдзячнасць усім удзельнікам і гасцям валейбольнага турніру памяці У. Высоцкага за тое, што яны прыязджаюць на дабромысленскую зямлю і паказваюць моладзі такі цудоўны прыклад здаровага ладу жыцця.
Сцяпан КУНІЦКІ. Фота Алены САВІЧ.