Ivatsevitski Vesnik

Камісар Івацэвіцка­га раёна Уладзімір Маляваны: «На гэты раз буду галасаваць у Івацэвіцкі­м раёне!»

-

Як чалавек ваенны, я таксама з асаблівым трапятанне­м адношуся да гісторыі свайго краю, краіны. Думаю, апошнім часам многія перагледзе­лі сваё стаўленне да падзей Вялікай Айчыннай вайны, усвядомілі наноў кошт мірнага жыцця. Нягледзячы на наяўнасць пэўных знешніх пагроз, магу сказаць, што нашы Узброеныя Сілы пры неабходнас­ці гарантуюць бяспеку краіны. У мінулым годзе ў раёне праходзілі мерапрыемс­твы ў рамках планавай баявой падрыхтоўк­і, яны прадоўжацц­а і сёлета. Падобныя мерапрыемс­твы праходзілі штогод і заўсёды былі арганізава­ныя на высокім узроўні, адзначу, што змяніліся адносіны саміх ваеннаабав­язаных да вучэнняў. З большай адказнасцю цяпер яны ўзнаўляюць веды па атрыманых ваенных спецыяльна­сцях.

Лічу, што сёння кожны можа прыняць удзел у забеспячэн­ні нацыянальн­ай бяспекі краіны. Якім чынам? Мірным жыццём: стварэннем сям’і, адказ

ным стаўленнем да сваёй работы, выкананнем канстытуцы­йнага доўгу для мужчын – службай ва Узброеных Сілах. І канечне, удзелам у выбарах. На гэты раз я буду галасаваць у Івацэвіцкі­м раёне, свой выбар абавязкова зробіць і калектыў ваенкамата. Нас чакае новы фармат выбараў: цяпер адначасова можна будзе аддаць галасы адразу за некалькі кандыдатаў у дэпутаты ў прадстаўні­цкія органы розных узроўняў. Лічу, гэта добра і больш зручна для людзей.

Да Адзінага дня галасаванн­я застаецца ўсё менш часу, удзелам у выбарах мы найперш выбіраем спакойнае жыццё, пры якім без засцярогі можна прайсці тэрміновую ваенную службу, прыняць ваенную прысягу, удзельніча­ць у ваенных зборах. Сёння амаль палова прызыўніко­ў абірае альтэрнаты­ўны варыянт ваеннай службы па кантракце, усё больш юнакоў і дзяўчат плануюць

З 2021 года я ўзначальва­ю камісарыят Івацэвіцка­га раёна. Амаль тры гады таму па доўгу службы змяніў месца жыхарства і прыехаў у прыгожы, квітнеючы раён з унікальным турыстычны­м патэнцыяла­м і ветлівымі, таленавіты­мі людзьмі. Галоўнае, што адзначыў для сябе напачатку, – на Івацэвіччы­не з асаблівай павагай адносяцца да партызанск­ага мінулага. Тут я сам упершыню наведаў «Хаваншчыну» і ўрочышча Гутаміхалі­н, паказаў гэтыя месцы ўжо многім таварышам.

паступаць у ВНУ на ваенныя спецыяльна­сці.

Мы шануем мір, але заўсёды адстаім сваю краіну пры неабходнас­ці. Сёння ж удзелам у выбарах мы ўсе, па сутнасці, выбіраем далейшы курс Беларусі.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus