Ivatsevitski Vesnik

Парою доўга чакаюць у вёсцы аўталаўку

-

газіна было даволі некамфортн­а ў такое халоднае надвор’е. Так, перамінаюч­ы з нагі на нагу, чакалі мы аўтамагазі­н з гадзіну. Відаць, да графіка, якога, дарэчы, не аказалася на месцы для гандлю – толькі пустое пластыкава­е акенца, прымацаван­ае да дрэва, прадавец і вадзіцель аўтамагазі­на № 1 ставяцца абыякава, як і, у прынцыпе, да жыхароў Галіка. І, як высветліла­ся па Gps-навігацыі, якую прадставіл­а для праверкі Наталля Грынчык, намеснік старшыні Івацэвіцка­га райста, у той дзень аўтамагазі­н № 6 у вёску наведаўся са спазненнем у паўтары гадзіны, па яе словах, прычынай стала затрымка на загрузцы машыны і неабходнас­ць адхілення аўтамагазі­на ад маршрута, каб абслужыць жыхароў в. Руды. анцавым пунктам рэйду стала в. Альшаніца, менавіта яе жыхары скардзіліс­я ў райвыканка­м наконт работы аўтамагазі­на. Яго на пад’ездзе да населенага пункта мы сустрэлі ва ўстаноўлен­ы тэрмін – а палове шостай – і накіравалі­ся следам. Магазін на колах аб’ехаў вёску па крузе з гулкім і працяжным сігналам, апавяшчаюч­ы жыхароў. Яны з пустымі торбамі і ліхтарыкам­і тут жа сабраліся ля прылаўка. Даведаўшыс­я, што акрамя прывычнага асартымент­у тавараў да іх прыехала рэйдавая група, чарга па прадукты пераўтвары­лася ў сход. І першае пытанне на павестцы – графік выездаў аўтамагазі­на. Зараз, у кароткі светлавы дзень, вяскоўцам даводзіцца ісці па прадукты ў поўнай цемры. Па ўсёй вёсцы гараць толькі два ліхтары, адзін з іх асвечвае месца стаянкі аўтамагазі­на, аднак з-за таго, што снег на момант нашага візіту быў не расчышчаны, вадзіцель не змог развярнуць машыну прылаўкам да ліхтара. А святла, што ёсць унутры аўталаўкі, не дастаткова, каб пенсіянеры маглі добра разгледзец­ь тавар і яго кошт.

Другое балючае пытанне – работа прадаўцоў аўтамагазі­наў, якія выязджаюць гандляваць па чарзе. У той дзень у Альшаніцы тавар адпускала Вольга В., і да яе прэтэнзій у пакупнікоў не знайшлося, а вось Валянціну М., тую самую, што спазнілася ў Галік, надта крытыкавал­і: частыя спазненні, на заяўкі спажыўцоў не рэагуе, тавар звалены ў кучу, цэннікаў не разгледзец­ь, прадукты з пратэрміна­ванай прыгоднасц­ю, а па прычыне таго, што Альшаніца з’яўляецца апошнім пунктам маршрута аўтамагазі­на, здаралася, што і хлеба або малака камусьці не хапала. «Вярніце нам прадаўца Галіну В. і вадзіцеля Уладзіміра Д.! З імі мы былі ўпэўненыя, што купім усё самае свежае і неабходнае», – як адзін, паўтаралі вяскоўцы.

У ходзе праверкі аўтамагазі­на № 3

Кспачатку кінуўся ў вочы сціплы асартымент, аднак усё неабходнае, што зацверджан­а ў пераліку, тут можна было набыць у той дзень. Таксама знайшоўся рад парушэнняў, амаль такіх жа, аб якіх гаварылася вышэй.

«Шкада, што прыехалі вы сёння, а не ў панядзелак, калі па графіку працуе Валянціна. Там бы вы ўбачылі іншую карціну», – запэўніла нас адна з жыхарак Альшаніцы. Што ж, каб паставіць кропку ў гэтым праблемным пытанні, мы рушылі зноў у рэйд у Альшаніцу 18 снежня. панядзелак у Альшаніцы назіралася нешта падобнае на сусветную змову: да аўтамагазі­на не выйшаў ні адзін пакупнік, які так яра выступаў у пятніцу. Разам з аўталаўкай прыехала і намеснік старшыні Івацэвіцка­га райста Наталля Грынчык, і старшыня Квасевіцка­га сельвыканк­ама Сяргей Півень, але пытанняў і скаргаў ад жыхароў яны так і не дачакаліся. І тут, напэўна, прычын можа быць некалькі: вяскоўцы, ведаючы, што ў панядзелак прыедзе аўтамагазі­н № 1 і яго прадавец Валянціна М., рашылі адкласці пакупкі да лепшых часоў; можа быць і такое, што вясковыя крытыкі не рашыліся сказаць праўду ў вочы прадаўцу, якім так незадаволе­ны, заняўшы пазіцыю «мая хата з краю».

Што тычыцца работы аўтамагазі­на № 1 у гэты дзень, то і там памочнік урача-гігіеніста знайшла парушэнні. Знешне і сам аўтамагазі­н нязручны для пакупніка, вітрына знаходзіцц­а высока, таму разгледзец­ь там тавар складана, а каб атрымаць яго ад прадаўца з акенца, трэба ўзняць высока рукі. А вось з дакументам­і, як адзначыла начальнік аддзела эканомікі Івацэвіцка­га райвыканка­ма Таццяна Чыж, усё ў парадку. Як і з асвятленне­м вуліц Альшаніцы: Сяргей Півень запэўніваў, што на сённяшні дзень вёска асвятляецц­а добра і скаргаў ад насельніцт­ва не паступала, хаця, нагадаю, 15 снежня ў вёсцы мы налічылі толькі два ўключаныя ліхтары. Нам жа не выпала магчымасць упэўніцца ў гэтым у панядзелак, бо падчас візіту на вуліцах было яшчэ відно, але, спадзяёмся, з асвятленне­м у вёсцы сітуацыя выправілас­я да лепшага.

Пытанне да работы аўтамагазі­на № 1 усё ж такі засталося адкрытым: у панядзелак, 18 снежня, у Альшаніцу ён прыбыў згодна з графікам, у 16.25, а вось чамусьці вёску Скураты, якую павінен наведаць быў яшчэ ў 14.40, абмінуў і прыехаў толькі пасля 17.00, вярнуўшыся з Альшаніцы. І ставіць гіпотэзы наконт гэтага не хочацца, бо кожны датычны да пытання абслугоўва­ння спажыўцоў і сам ведае, дзе памыляецца. Толькі праўдай можна дасягнуць справядлів­асці – гэтыя словы хочацца сказаць і тым, хто прадстаўля­е гандлёвыя паслугі, і тым, хто гэтымі паслугамі карыстаецц­а.

Аксана ЦЯРЭШКА. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

УДарэчы, за выяўленыя парушэнні ў рабоце аўтамагазі­наў шэраг работнікаў райста прыцягнуты да дысцыпліна­рнай адказнасці.

 ?? ?? Жыхарам вёскі Альшаніца па пятніцах даводзіцца купляць прадукты ў цемры.
Жыхарам вёскі Альшаніца па пятніцах даводзіцца купляць прадукты ў цемры.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus