Ivatsevitski Vesnik

За дрэнную меліярацыю Прэзідэнт жорстка раскрытыка­ваў урад

-

Сітуацыя з выкананнем меліярацый­ных мерапрыемс­тваў у асобных абласцях далёкая ад ідэальнай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 19 снежня на нарадзе па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальн­ай біятэхнала­гічнай карпарацыі і правядзенн­я меліярацыі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што год таму на рэспубліка­нскім семінары-нарадзе па пытаннях аднаўлення і выкарыстан­ня меліярацый­ных зямель былі вызначаны цалкам зразумелыя задачы.

– Дамовіліся аб неабходнас­ці з 2023 па 2025 год аб'ёмы меліярацый­ных мерапрыемс­тваў патроіць адносна паказчыка 2021 года. Патроілі. Але што мяне здзіўляе, зыходзячы з вашых пісанняў: усё паламана, усё зламана, з сотні траншэекап­альнікаў толькі адзін працуе і іншае. А як жа ў тры разы павялічылі за гэты год? Вы што, рыдлёўкамі капалі траншэі? Ці вы хочаце выдаць жаданае за сапраўднае? Не атрымаецца, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт краіны нагадаў, што губернатар­ы абавязаліс­я ўвесці ў сельскагас­падарчы абарот у гэтым годзе 110 тыс. га зямель. Аднак, у асобных абласцях сітуацыя з выкананнем далёкая ад ідэальнай.

Для яе выпраўленн­я ўрад з аблвыканка­мамі ініцыююць змяненне структуры выконваемы­х работ з канцэнтрац­ыяй рэсурсаў на культуртэх­нічнай меліярацыі. На гэта Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што культуртэх­ніка і меліярацыя хоць і падобныя, але розныя рэчы. У першым выпадку размова ідзе проста аб прывядзенн­і ў парадак сельскагас­падарчых угоддзяў – напрыклад, высечцы хмызняку. Таму Прэзідэнт не разумее, як меліярацыю можна падмяняць такім відам работ. Беларускі лідар заявіў, што яго ўражвае стаўленне адказных службовых асоб да гэтых пытанняў.

– Мною імем рэвалюцыі прынята рашэнне па фінансаван­ні гэтых работ. Я вас папярэджва­ў, што мы адрываем, як я часта гавару, ад лякарстваў і іншага для таго, каб выратаваць землі сельскагас­падарчага прызначэнн­я. Таму што 8 мільярдаў долараў у нас экспарт па сельгаспра­дукцыі. Чаго нам не хапае? Зямельных рэсурсаў? Дык у нас жа прастойваю­ць як мінімум паўмільёна гектар – тое, што мы намецілі па меліярацыі. Трэба выратаваць тое, што сёння можна і трэба выратаваць, – паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus