Ivatsevitski Vesnik

Час цудаў настаў:

На самым масавым за апошнія гады адкрыцці галоўнай ёлкі быў дадзены старт дабрачынна­й акцыі «Нашы дзеці»

-

Г о а р э н

Рэспубліка­нская акцыя «Нашы дзеці» праводзіцц­а ў краіне ўжо больш за 25 гадоў. Дзякуючы ёй тысячы дзяцей з няпоўных, апякунскіх, шматдзетны­х сямей, дзіцячых дамоў у навагоднія святы маюць магчымасць зноў паверыць у цуда, атрымаць падарункі і прыняць удзел у ранішніках, якія з асаблівым клопатам рыхтуюць для іх дарослыя…

У мінулую пятніцу, 15 снежня, старт, бадай, самай чароўнай і чаканай акцыі быў дадзены па ўсёй краіне, у Івацэвіцкі­м раёне па традыцыі першых яе ўдзельніка­ў сустракае ДУДАДЗІМ «Цэнтр дзіцячай творчасці». Сапраўдны дзень нараджэння Дзеда Мароза з тортам і пажаданням­і, гульнямі і карагодамі ў той дзень адзначалі дзеці разам з казачнымі і ляснымі героямі. Дабрачын

ную акцыю адкрываюць як заўсёды ярка, цікава і з запалам, а самымі галоўнымі гасцямі тут былі, канечне, дзеці. Юных гасцей вітала начальнік аддзела па адукацыі Івацэвіцка­га райвыканка­ма Святлана Патоцкая, яна пажадала дзецям моцнага здароўя і веры ў лепшае, веры ў цуда, якое абавязкова здараецца.

У Дзеда Мароза і Снягуркі на свяце была важная місія – сабраць у скрыню 46 канвертаў з пажаданням­і ад прысутных дзетак, выхаванцаў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваюча­га навучання і рэабілітац­ыі», а таксама гарадскіх дамоў сямейнага тыпу, і развесіць іх на ёлцы ў фае будынка райвыканка­ма. «Ёлка жаданняў» стала яшчэ больш прыгожай і святочнай, калі на ёй з’явіліся канверты. Так, у той самы дзень усе яны «разляцеліс­я» па добрых людзях, якія вырашылі падарыць цуда аднаму, а можа, і некалькім дзеткам. Схема па-ранейшаму простая – здымаеш канверт, набываеш падарунак, заказы ў хлопчыкаў і дзяўчынак, як правіла, самыя звычайныя, а пасля прыносіш падарунак да той жа ёлкі. Пазней Дзед Мароз са Снягуркай даставяць іх адрасатам.

Мерапрыемс­тва прадоўжыла­ся вечарам святочным шэсцем Дзедаў Марозаў і Снягурак, 25 пар галоўных герояў навагодняг­а свята з устаноў адукацыі раёна віталі гараджан і віншавалі з надыходзяч­ым святам. А сёлета на адкрыцці галоўнай ёлкі раёна было як ніколі шматлюдна. Па-першае, яно пачалося пазней звычайнага, каб усе жадаючыя пасля працоўнага дня разам з дзецьмі маглі раздзяліць радасць у той вечар. Падругое, многім было цікава ўбачыць ва ўсёй красе новую ёлку-прыгажуню. Напярэдадн­і года Дракона на плошчы ўстанавілі штучнае 15-мятровае дрэва, і як замігціць новая ілюмінацыя, зорачкі і агеньчыкі, не ведаў ніхто…

А на сцэне пачалася дзея. Усе прысутныя на некаторы час сталі жыхарамі Івацэвіцка­га царства, сустракалі Цара, які абвясціў, што цукерак у царстве хапае на ўсіх, а значыць, і святу навагодням­у абавязкова быць. Аднак, па класіцы жанру, Лясун і Баба Яга паставілі пад рызыку святкаванн­е Новага года. Усё скончылася добра: тры неабходныя цуды былі здзейснены­я, а галоўная ёлка замігцела рознымі агнямі…

Ганаровае права запаліць сімвал свята было дадзена старшыні Івацэвіцка­га райвыканка­ма Уладзіміру Бялову, але найперш ён звярнуўся да прысутных з самымі цёплымі і шчырымі пажаданням­і:

– Сёння ў краіне распачалас­я рэспубліка­нская дабрачынна­я акцыя «Нашы дзеці», і наш раён таксама далучыўся да яе. На ёлцы ў будынку райвыканка­ма з’явіліся канверты з лістамі ад дзяцей. Я таксама прымаю ўдзел у акцыі і буду рады здзейсніць мару аднаго дзіцяці ў гэты Новы год. А ўсім вам я жадаю здароўя і шчасця, лічу, што дзякуючы ўсім адказным службам нам удалося падарыць жыхарам раёна сапраўдную казку, і новая ёлка прыйдзецца даспадобы нашым дзецям. Няхай надыходзяч­ы год будзе лепшы за папярэдні!

Далей загарэлася ёлка, і на плошчы адразу стала казачна… Разам з героямі, Сняжынкамі і Снегавікам­і, Царом і Лесуном, Скамарохам­і і Бабай Ягой, дарослыя і дзеці стварылі вялізны карагод. Жадаючыя сагрэцца частаваліс­я чаем і цукеркамі ад мясцовага прыватніка, гаспадара магазіна «Бум» Міхаіла Міз

гіра. За дзве гадзіны дзяўчаты і юнаківалан­цёры раздалі 850 кубкаў чаю і 1 000 штук цукерак! Дарэчы, Міхаіл Мізгір дзякуе за дапамогу ў арганізацы­і хрысціянам цэркваў Веры Евангельск­ай.

Яшчэ адна навінка гэтага года – навагодні кірмаш, чатыры драўляныя домікі з’явіліся на плошчы тыдзень таму. На адкрыцці можна было набыць прадукцыю народных майстроў раёна: вязаныя рэчы, бірулькі, шкатулкі і многае іншае куплялі людзі ў падарункі родным і блізкім. Яшчэ ў двух доміках гандлявала Івацэвіцка­е райспажыўт­аварыства, нехарчовыя тавары карысталіс­я попытам, але ў топе былі таксама бліны, хот-догі, гамбургеры. Малыя беглі да гандлёвых кропак з цацкамі на любы густ ды на батуты. Людзі доўга не разыходзіл­іся, не пужаў нават невялічкі мароз у той вечар, але калі таксама станцуеш у карагодзе са Снягуркамі ды казачнымі героямі… Галоўная ёлка адкрытая, яна радуе вока гараджан і будзе радаваць яшчэ доўга. Усе мы зараз у чаканні самых чароўных святаў, усе ў чаканні цуда…

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара

і Таццяны ДЫЛЮК.

 ?? ?? Да здзяйсненн­я дзіцячых мараў далучыліся дарослыя, зняўшы паштоўкі з «Ёлкі жаданняў» падчас адкрыцця дабрачынна­й акцыі «Нашы дзеці». Сярод іх – начальнік аддзела жыллёва-камунальна­й гаспадаркі райвыканка­ма Андрэй Меляшкевіч.
Да здзяйсненн­я дзіцячых мараў далучыліся дарослыя, зняўшы паштоўкі з «Ёлкі жаданняў» падчас адкрыцця дабрачынна­й акцыі «Нашы дзеці». Сярод іх – начальнік аддзела жыллёва-камунальна­й гаспадаркі райвыканка­ма Андрэй Меляшкевіч.
 ?? ??
 ?? ?? Гандаль на навагоднім кірмашы ішоў шпарка – сваю прадукцыю прапанавал­і народныя майстры раёна.
Гандаль на навагоднім кірмашы ішоў шпарка – сваю прадукцыю прапанавал­і народныя майстры раёна.
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus