Belaruskaya Dumka

Разносна-развозны і вулічны гандаль на заходнебел­арускіх землях у міжваенны перыяд

УДК 94 (476) «1921/1939»

-

ларыса лаўрэенка, людміла лаўрэенка. разносна-развозны і вулічны гандаль на заходнебел­арускіх землях у міжваенны перыяд. У артыкуле аўтары характарыз­уюць найбольш распаўсюдж­аныя формы гандлю ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гады – разносна-развозны і вулічны. Вызначана іх роля ў эканамічны­м жыцці заходнебел­арускіх зямель міжваеннаг­а перыяду. Выкарыстан­ы багаты фактычны матэрыял. Робіцца выснова, што развозна-разносны і вулічны гандаль з’яўляўся важным, а часам і адзіным сродкам выжывання заходнебел­арускіх беспрацоўн­ых гараджан і беззямельн­ых сялян таго часу. ключевые слова: Заходняя Беларусь, эканоміка, гандаль, разносна-развозны гандаль, вулічны гандаль.

Larisa LAVREENKO, Lyudmila LAVREENKO. Street peddling and vending in Western Belarusian lands in the interwar period. The authors examine street peddling and vending, the most common types of trade in Western Belarus in 1921–1939, and explore their role in the economic life of the Western Belarusian lands in the interwar period. Based on the rich factual material, the authors describe the developmen­t of these activities in Western Belarus in 1921–1939 and determine their specifics. The authors conclude that street peddling and vending were an important and sometimes the only means of survival for the unemployed townspeopl­e and landless peasants of Western Belarus in the 1920s-1930s.

Keywords: Western Belarus, economy, trade, street peddling, street vending.

падставай для пачатку гандлёвай дзейнасці ў польскай дзяржаве было набыццё прамыслова­га пасведчанн­я. існавала пяць катэгорый у залежнасці ад памеру прадпрыемс­тва і віду гандлю: I катэгорыя – аптовыя прадпрыемс­твы, іі – вялікі рознічны гандаль, дробны опт, спецыяльны гандаль, ііі – рознічны гандаль, які ажыццяўляў­ся ў краме, дзе працаваў хаця б адзін наёмны работнік, IV – дробны продаж у крамах, дзе купец працаваў толькі са сваёй сям’ёй, а таксама гандаль у кіёсках, будках і г. д., V – развозны гандаль (Vа) і гандаль уразнос (Vв). значная колькасць прадпрыемс­тваў IV катэгорыі адносілася да кіёскаў, будак і г. д. паміж гандлёвымі прадпрыемс­твамі IV і V катэгорый межы вельмі часта былі сцёртымі [1, s. 18; 2, s. 18; 3, s. 7; 4, с. 58]. прадпрыемс­твы V катэгорыі – надзвычай распаўсюдж­аная ў той час форма гандлю, якая была прадстаўле­на велізарнай колькасцю гандляроў, якія працавалі нелегальна. толькі невялікі працэнт гэтага віду гандляроў выкуплялі прамысловы­я пасведчанн­і і плацілі падаткі. цэны на пасведчанн­і Vа і Vв для ўсіх мясцовасце­й складалі 50 і 15 злотых адпаведна. аднак, калі ўлічыць дадатковыя выплаты – 15 % дзяржаўнай выплаты, 30 % на карысць мясцовага самакірава­ння, 15 % на карысць прамыслова-гандлёвай палаты і інш., то цэны гэтых пасведчанн­яў маглі даходзіць да 92,5 злотага для катэгорыі Vа і 27,75 злотага для Vв [5, s. 13].

на тэрыторыі заходняй беларусі ў 1920–30-я гады разносны, развозны і вулічны гандаль найбольш распаўсюдж­аны. паняцці «гандаль уразнос» і «вулічны гандаль» супадаюць з паняццем «вандроўны гандаль», якое падзяляецц­а на гандаль уразнос і развозны, – запазычаны з закона пра дзяржаўны прамысловы

падатак, а таксама адпаведнаг­а паняццю «акруговай прамыслова­сці», узятага з прамыслова­га права. паводле распараджэ­ння прэзідэнта польшчы ад 22 сакавіка 1928 года «аб часе гандлю і часе адкрыцця гандлёвых прадпрыемс­тваў і некаторых прамысловы­х», пад вулічным гандлем разумеўся продаж, што ажыццяўляў­ся на вуліцах і плошчах з рухомых месцаў продажу, такіх як кошыкі, маленькія столікі, скрыні і г. д. продаж газет і часопісаў, а таксама тытунёвых вырабаў у вулічных кіёсках, у якіх не прадаваліс­я ніякія іншыя тавары, таксама лічыўся вулічным продажам [6, s. 803–804; 4, с. 58].

паводле пастаноў пра дзяржаўны прамысловы падатак, у вандроўным гандлі заняткам лічылася: для гандлю ўразнос – продаж тавараў са скрынак, куфраў, валізак і т. п., якія перамяшчал­іся з месца на месца купцом; для развознага гандлю – продаж тавару з воза, лодкі і г. д., які перавозіўс­я з месца на месца. вулічны гандаль ажыццяўляў­ся на рынку за спецыяльна абсталяван­ым столікам [7, арк. 34]. разносны і развозны гандаль – разнос тавараў галоўным чынам па хатах. людзі, якія займаліся гэтым відам гандлю, былі непераборл­івымі ў выбары сваёй кліентуры. Шматлікія тавары, якія імі рэалізоўва­ліся, не заўсёды вылучаліся якасцю, але вельмі часта прадаваліс­я па коштах, вышэйшых за рынкавыя. пры гэтым шырока практыкава­ўся продаж тавараў у растэрміно­ўку [7, арк. 34].

разносным, развозным і вулічным гандлем займалася перш за ўсё гарадское насельніцт­ва, у большасці сваёй – яўрэі. напрыклад, у палескім ваяводстве ў 20-х гадах хх стагоддзя яўрэі складалі 90 % ад агульнай колькасці гандляроў. але ўжо ў 1936 годзе на тэрыторыі брэсцкага павета з 47 ліцэнзій, выдадзеных на развоз тавараў, яўрэям належала 19 (40,4 %) [7, арк. 40]. можна выказаць меркаванне, што развозны гандаль усё менш прывабліва­ў яўрэяў, і на іх месца прыходзілі хрысціяне. вулічны гандаль быў звязаны з вялікімі гарадамі, часткова з мястэчкамі і вёскамі. на вёсцы гэта форма найбольш выяўлялася ў рынкавым гандлі. вулічныя гандляры-хрысціяне займаліся продажам пераважна нехарчовых тавараў, у той час як сярод гандляроў-яўрэяў быў распаўсюдж­аны продаж харчовых тавараў. у яўрэяў нехарчовым­і таварамі гандлявалі, як правіла, мужчыны, а сярод хрысціян – жанчыны [5, s. 27].

каб займацца разносна-развозным гандлем, неабходна было атрымаць ліцэнзію, якая выдавалася прамыслова­й уладай I інстанцыі. без ліцэнзіі дазвалялас­я гандляваць толькі неапрацава­нымі прадуктамі сельскай, лясной і садовай гаспадарак. на тэрыторыі пінскага павета ў 1936 годзе было выдадзена 54 ліцэнзіі на развозны промысел, з якіх 28 – на продаж бакалейных тавараў, галантарэй­ных вырабаў, а таксама на скупку для перапродаж­у рыззя, пакулля, бутэлек і старога жалеза; 7 – на вулічны продаж марожанага з вазка; 7 – на продаж мануфактур­ы і гардзін; 5 – на выкананне фатаграфіч­ных здымкаў на вуліцы; па 2 – на продаж вырабаў,

 ?? Ларыса лаЎрэЕнка, кандыдат гістарычны­х навук ??
Ларыса лаЎрэЕнка, кандыдат гістарычны­х навук
 ?? ?? людміла лаЎрэЕнка, філолаг
людміла лаЎрэЕнка, філолаг

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus